Беларускія вайскоўцы правяраюць комплексную боегатоўнасць. Сілы перакідаюцца на месца трэніроўкі

31 января 2019

Беларускія вайскоўцы пачалі перакіданне сіл на месца трэніровак у рамках комплекснай праверкі боегатоўнасці. Так, учора асабовы склад 6-й механізаванай, а таксама 103-й паветрана-дэсантнай брыгады здзейснілі марш у прызначаныя раёны. Ім трэба выканаць шэраг практыкаванняў, у тым ліку стральбу са штатнай зброі. Некалькі падраздзяленняў ВПС і войскаў СПА таксама перамясціліся ў прызначаныя пункты і заступілі на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне. У рамках праверкі плануецца прызваць з запасу каля 1 400 чалавек, а таксама атрымаць 20 адзінак тэхнікі з дзяржаўных органаў і арганізацый.