Беларускія вайскоўцы праходзяць падрыхтоўку для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па танкавым біятлоне

1 августа 2014

Беларускія вайскоўцы адправіліся ў Расію і праходзяць падрыхтоўку для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па танкавым біятлоне. Першынство пройдзе на палігоне Алабіна Маскоўскай вобласці. Нашу краіну ў спаборніцтвах прадстаўляе каманда Узброеных Сіл, якая складаецца з чатырох экіпажаў танкаў Т-72Б. Баявыя машыны для танкістаў выдзеліў расійскі бок. У адпаведнасці з планам правядзення чэмпіянату танкавы біятлон будзе складацца з двух частак - арганізацыйнай і практычнай. Другі этап самы відовішчны - актыўная фаза спаборніцтваў уключае ў сябе індывідуальную гонку, спрынт, гонку праследавання і эстафету.


Напярэдадні сусветнага першынства беларускія танкісты прайшлі падрыхтоўку на тактычным полі 230-га агульнавайсковага палігона Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці. Там для танкавага біятлона абсталявана спецыяльная траса.