Беларускія вайскоўцы працягваюць размініраванне ў Докшыцкім раёне

20 апреля 2021

Спецыялісты Проціміннага цэнтра Узброеных Сіл вядуць суцэльную ачыстку мясцовасці, на якой у даваенны час размяшчаўся склад боепрыпасаў. За тыдзень ваенныя сапёры выявілі і абясшкодзілі амаль тысячу артылерыйскіх снарадаў. Працэс размініравання выбухованебяспечных прадметаў працягнецца да лістапада.