Беларускія вайскоўцы працягваюць падрыхтоўку да Армейскіх міжнародных гульняў 2020

28 июля 2020
Трэніроўкі праходзяць на 174-м навучальным палігоне ВПС і войскаў СПА Даманаве. Тут трэніруюцца ўсе вайскоўцы, якія прадставяць Узброеныя сілы краіны на конкурсах "Танкавы біятлон", "Сувораўскі націск" і "Чыстае неба". Перашкоды на мясцовай трасе максімальна набліжаныя да тых, на якіх трэба будзе выступаць нашым экіпажам і разлікам падчас спаборніцтваў. Напярэдадні ход падрыхтоўкі вайскоўцаў да міжнародных гульняў праінспектаваў Міністр абароны  Віктар Хрэнін. 

Як адзначыў міністр абароны, па выніках, якія паказваюць беларускія вайскоўцы падчас Армейскіх міжнародных гульняў, мяркуюць аб узроўні вывучкі ўсіх Узброеных сіл. Гэта імідж нашай арміі.