Беларускія вайскоўцы цалкам зменяць форму да 2020 года

30 марта 2019

Пра гэта паведамілі ў Мінабароны падчас брыфінгу з нагоды Дня тылу. Як адзначылі ў ведамстве, карэнным чынам будзе змяняцца баявая форма. Яе ўжо распрацавалі, зрабілі больш функцыянальнай, зручнай. Адзначаецца, што гатовая форма прайшла выпрабаванні, атрымала дадатныя водзывы і гатовая да службы. А да 2020 старых узораў ужо не будзе.

Што да тылавой працы, то асаблівая ўвага надаецца арганізацыі харчавання асабовага складу, асабліва ў палявых умовах. Ужо распрацаваны асобны рацыён харчавання, які сваёй пажыўнай каштоўнасцю можа параўнацца з аналагічнымі пайкамі ўзброеных сіл першых краін свету.