Беларускія вайскоўцы падвялі вынікі года

1 ноября 2014
Падчас сустрэчы каманднага складу Міністр абароны Юрый Жадобін адзначыў, што сёлета беларуская армія правяла больш за трыццаць вучэнняў. Аператыўны збор каманднага складу Узброеных сіл праходзіў у два этапы. Першы адбыўся напрыканцы верасня ў Старадарожскім раёне. Другі этап прайшоў напярэдадні на 61-й знішчальнай базе ВПС і войскаў СПА ў Баранавічах. Камандзіры азнаёміліся з новымі і мадэрнізаванымі ўзорамі ўзбраення. Таксама ў рамках аператыўнага збору камандзіры вызначылі прыярытэтныя задачы для курсантаў Ваеннай акадэміі на наступны навучальны год. А завяршыўся оперсбор узнагароджаннем афіцэраў, якія сёлета дасягнулі лепшых вынікаў у службе.