Нашы вайскоўцы прымаюць удзел і ў вучэнні "Каўказ-2020" у Астраханскай вобласці
Сёння пачалася актыўная фаза. Задзейнічаныя 250 танкаў, 450 баявых машын пяхоты і бронетранспарцёраў, 200 артылерыйскіх сістэм і рэактыўных сістэм залпавага агню. А яшчэ дзясяткі самалётаў, верталётаў і караблёў. У манеўрах прымаюць удзел 80 тысяч вайскоўцаў. Беларускі кантынгент прадстаўлены механізаваным батальёнам.Аляксандр Зайцаў, камандзір асобнага механізаванага батальёна 19-й АМБР: "Гэтыя вучэнні з'яўляюцца завяршэннем падрыхтоўкі батальёна сёлета. Усе мэты, якія былі пастаўленыя перад дадзеным вучэннем, у прынцыпе, дасягнутыя. Асабісты састаў дзейнічаў у нязвыклых умовах. Камандзіры падраздзяленняў безумоўна павысілі свой практычны вопыт па кіраванні падраздзяленнямі ва ўмовах максімальна набліжаных да баявых".
Саюзнікі адпрацоўваюць задачы абароны, контрнаступленні і праследаванне адыходзячага праціўніка. Беларусы дзейнічаюць з калегамі з Кітая і Расіі.













