Беларускія вайскоўцы адпраўляюцца на сумесныя манеўры "Узаемадзеянне-2019"

9 октября 2019

Вайскоўцы 103-й паветрана-дэсантнай брыгады сёння адпраўляюцца на расійскі палігон на манеўры "Узаемадзеянне-2019". Гэта адзін з этапаў сумесных аператыўна-стратэгічных вучэнняў "Баявое братэрства", якія падоўжацца з 16 па 18 кастрычніка на тэрыторыі Расіі. Да гэтага будзе праведзеная трэніроўка, падчас якой вызначыцца задума сумеснай аперацыі і пройдзе зладжванне камандавання і падраздзяленняў. У вучэннях таксама прымуць удзел вайскоўцы Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.