Беларускія вайскоўцы адпраўляюцца на расійскі палігон Тэлемба

6 августа 2013

Беларускія вайскоўцы адпраўляюцца на расійскі палігон Тэлемба для ўдзелу ў стрэльбах.


Гэта будзе другі этап вучэнняў з войскамі Паўночна-Заходняга камандавання ВПС і СПА Беларусі. Усім падраздзяленням трэба будзе пераадолець шлях у 7 тысяч кіламетраў. Акрамя баявых пускаў, воінскія часці правераць і на хуткасць. Іх перавядуць у вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці. Разлікам 15-й зенітнай ракетнай брыгады трэба будзе прадэманстраваць самыя складаныя элементы ва ўмовах, максімальна набліжаных да баявых.