Беларускія вайскоўцы адправіліся на Армейскія гульні

20 июля 2018

Беларускія каманды адпраўляюцца да месцаў правядзення Армейскіх гульняў. Учора з аэрадрома ў Мачулішчах выехалі ў расійскае Алабіна ўдзельнікі конкурсаў "Танкавы біятлон" і "Палявая кухня". Беларускія вайскоўцы выступяць у 16 дысцыплінах. Упершыню ў конкурсах "Упэўнены прыём", "Сакалінае паляванне" і "Сувораўскі націск". Усяго ў АрМГ-2018 прымуць удзел прадстаўнікі 33 краін.

Спаборніцтвы пройдуць і на тэрыторыі Беларусі. Каманды з 18 краін пазмагаюцца на этапах конкурсу "Снайперская мяжа", які пройдзе на палігоне пад Брэстам. Армейскія міжнародныя гульні стартуюць праз тыдзень - 28 ліпеня.