Беларускія вайскоўцы дэманструюць высокія вынікі на Армейскіх міжнародных гульнях

30 июля 2018

У горадзе Дзмітраў кінолагі з Беларусі і Кітая занялі першае месца ў адным з этапаў "Дог-біятлона". Серабро ў нашых вайскоўцаў у конкурсе радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай разведкі і ў этапе "Атлет". А на палігоне Брэсцкі нашы стралкі ўвайшлі ў дзясятку наймацнейшых па выніках першых практыкаванняў індывідуальнага заліку - конкурсу "Снайперская мяжа". Больш за 70 стралкоў змагаюцца за званне лепшага на палігоне Брэсцкі. Разам з беларусамі ў лідарах удзельнікі з Казахстана, Кітая, Манголіі, Расіі і Сербіі.