Сфера прымянення шырокая. Ім можна, напрыклад, сканіраваць будынак. Дарэчы, асаблівую вядомасць такі гаджэт набыў яшчэ і ў здымках галівудскага блокбастара пра Джэймса Бонда. Гэта сумесны праект навукоўцаў і вытворцаў. Ідэя ўзнікла на адным з беларускіх заводаў, а ўжо ўвасабляюць у жыццё яе ў Акадэміі навук. Шлях ад лабараторыі да вытворчасці ў рэпартажы Улады Карніцкай.
У гэты мікраскоп можна ўбачыць элемент, які ў 100 тысяч разоў танчэйшы за звычайны волас. Ён адзіны настолькі магутны ў краіне. Працуе з цуда-тэхнікай Дзмітрый Жыгулін. Галоўная задача маладога чалавека - разгледзець нанасвет. І праца гэтая, сцвярджае фізік, выключна творчая.
Галоўны аб'ект вывучэння Дзмітрыя Жыгуліна - мікрасхемы. Перш чым ператварыцца ў адну з дэталяў мікрахвалёўкі, чайніка або пральнай машыны, іх выпусцяць на гэтай беларускай вытворчасці, прычым, мільёны штук за год. Большую частку з іх прадаюць за мяжу - у Індыю, Кітай, Расію, Тайвань і Паўднёвую Карэю на суму да 100 мільёнаў долараў за год. Тут гавораць: вытворчасць стала лідарам у сваёй сферы, у тым ліку дзякуючы эфектыўнаму супрацоўніцтву з навукоўцамі. Менавіта таму на вытворчасці нават ёсць уласны даследчы цэнтр.
Менавіта дзякуючы гэтаму цэнтру навукоўцы могуць павышаць якасць мікрасхемы. Тут іх тэсціруюць, пасля чаго можна зразумець, напрыклад, як мікрасхема павядзе сябе пры палёце ад Зямлі да Марса або нават пры ядзерным выбуху. Усяго ж за год тут правяраюць каля 10 тысяч узораў.
Абсталяванне ў цэнтры каштуе мільёны долараў. Але яно акупліваецца. Прамы доказ гэтага - прыбытак ад першага беларускага спадарожніка. Толькі за тры гады на арбіце ён зарабіў для нашай краіны 47 мільёнаў долараў. А адзін з асноўных элементаў яго оптыкі распрацавалі нашы навукоўцы, сканструявалі тут і толькі потым адправілі ў космас.
Яшчэ адзін праект, над якім зараз працуюць навукоўцы з вытворцамі, - распрацоўка прыбора, з дапамогай якога можна будзе бачыць у цемры. У найбліжэйшы час з'явіцца доследная партыя.
А яшчэ не выключана, што начынне другога беларускага спадарожніка, які па плане адправіцца ў космас ў 2019 годзе, таксама зробяць тут. Зараз вытворцы ўжо вядуць перамовы з навукоўцамі.













