Беларускія навукоўцы пачалі стварэнне штучнага інтэлекту

19 ноября 2015

Работа над стварэннем штучнага інтэлекту, магчымасць вырошчвання клетак мозгу, а яшчэ пераход на анлайн-кіраванне. У Мінску сёння адкрыліся адразу два новыя цэнтры ў Акадэміі навук. Віртуальная пляцоўка аб'яднае фізікаў, матэматыкаў, медыкаў і біёлагаў для распрацоўкі складаных штучных сістэм і нават робатаў. Цэнтр штучнага інтэлекту прэзентавалі падчас адкрыцця міжнароднай канферэнцыі "РІНТІ-2015". Тут жа спецыялістам прэзентавалі і канцэпцыю анлайн-урада, над якім будуць працаваць супрацоўнікі цэнтра электроннай дзяржавы. Ужо праз 6 гадоў усе медыцынскія дакументы будуць даступныя ў рэжыме анлайн. Навукоўцы ўпэўненыя: распрацоўкі цэнтра палепшаць пазіцыі Беларусі ў рэйтынгу ААН па ўзроўні развіцця электроннага ўрада.

Свае праекты і прататыпы ў галіне прымянення штучнага інтэлекту сістэмы распазнання мовы і рухаў вачэй, медыцынскіх адлюстраванняў, кіруемых робатаў навукоўцы прадэманстравалі гасцям вялікага міжнароднага форуму. У Мінску штогадовая канферэнцыя прайшла чатырнаццаты раз. Тут сабраліся больш за дзве сотні гасцей з Беларусі, Расіі, Украіны і Ірака.