Беларускія навукоўцы атрымліваюць віншаванні і прэзентуюць дасягненні

25 января 2019

Беларускія навукоўцы з нагоды прафесійнага свята атрымліваюць віншаванні і прэзентуюць дасягненні. Больш за 220 распрацовак сёння можна убачыць у Акадэміі навук. У інавацыйных трэндах - і маладыя даследчыкі Беларускага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. У інжынерна-адукацыйным цэнтры нанатэхналогій БДУІР працуюць з плазмай. Яе атрымліваюць з аргону і азоту пры дапамозе спецыяльнага абсталявання. Адна са сфер прымянення - біямедыцына.

Маладыя навукоўцы ўніверсітэта сёння працуюць з нанаправадамі, якія могуць павышаць эфектыўнасць працы, напрыклад, тэлекамунікацыйных тэхналогій.