Падтрымаць эканоміку і знізіць фінансавую нагрузку на арганізацыі з-за валютных ваганняў. Прэзідэнт падпісаў указ "Аб разліках за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію". Запазычанасць спажыўцоў за энергарэсурсы на 31 снежня 2021 года фіксуецца ў беларускіх рублях па курсе да долара ЗША на канец года. Акрамя таго, профільная рэспубліканская камісія надзяляецца паўнамоцтвамі па прыняцці рашэнняў аб даванні адтэрміноўкі або растэрміноўкі пагашэння запазычанасці за энергарэсурсы.

31 марта 2022

Каб абараніць Белавежскую пушчу, беларускія навукоўцы падпісалі петыцыю супраць будаўніцтва агароджы ў векавым лесе. Сёння ў Брэсце прайшоў грамадскі кардынацыйны экалагічны савет - там вырашалі, як перашкодзіць варварству на мяжы. Нагадаем, масіўнае ўмацаванне ўзводзіць Польшча: пяціметровую металічную агароджу даўжынёй 60 кіламетраў падзеліць пушчу на дзве часткі.

Гэта можа прывесці да прыроднай катастрофы, бо пушча стагоддзямі жыла як адзіны арганізм. Размежаванне ўжо прывяло да сумных наступстваў: жывёлы, якія  прывыклі свабодна міграваць з польскага на беларускі бок, гінуць ла калючага дрота, таму што не могуць вярнуцца дахаты. Навукоўцы з 24 краін б'юць трывогу: яны перакананыя, што будоўля пагражае не толькі гібеллю птушак і жывёл, але і масіваў старажытнага лесу, які з'яўляецца самым старым у Еўропе. 

Петыцыя супраць будаўніцтва агароджы ў Белавежскай пушчы

Аўтары петыцыі - навукоўцы Белавежскай пушчы. Дакумент накіруюць у міжнародныя арганізацыі, сярод іх Савет Еўропы і ААН. Не застацца ўбаку можа кожны: электронныя подпісы супраць будаўніцтва агароджы сёння збіраюць на інтэрнэт-пляцоўцы




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя