Беларускія тамографы з'явяцца ў клініках ужо ў гэтым красавіку

12 марта 2019

Сем апаратаў паставяць у рэгіёны. Адзін з іх сёння прадэманстравалі на Міжнароднай медыцынскай выставе ў Мінску. Тут можна ўбачыць перадавое медыцынскае абсталяванне з усяго свету. Форум сабраў 200 экспанентаў з 15 краін. Дарэчы, сёлета ўпершыню тут можна нават прайсці абследаванне ў кардыёлагаў, стаматолагаў і касметолагаў, а таксама наведаць музей гісторыі медыцыны. Міжнародная выстава прадоўжыцца да 15 сакавіка. Пратэсціраваць інавацыі тут можна да 6 вечара.