Беларускія мытнікі пройдуць курсы замежных моў

23 марта 2018

Курсы замежных моў - для супрацоўнікаў, а на мяжы - калідоры для спрошчанага дэкларавання. Мытная служба краіны ўжо рыхтуецца да II Еўрапейскіх гульняў.

Аб гэтым заявілі падчас выязнога пасяджэння ведамства ў Гомелі. Зараз умацоўваецца бяспека межаў. У планах - папоўніць арсенал дэтэктараў наркатычных і ўзрыўных рэчываў, абнавіць сістэму відэаназірання. Рэканструкцыя закране пункты пропуску на мяжы з Літвой, Латвіяй і Польшчай. На сустрэчы абмеркавалі і прававыя пытанні. З пачатку года Беларусь пачала жыць па новым Мытным кодэксе краін ЕАЭС.

Галоўная задача новага кодэкса - звесці да мінімуму чэргі на мяжы, эканоміць час і дакументы. Замест ранейшых 4-х стала 16 спрашчэнняў. Гэта дало зялёнае святло кампаніям, занятым у знешнеэканамічнай дзейнасці.