Беларускія мытнікі канфіскавалі больш за 660 кг наркотыкаў і тысячы боепрыпасаў за мінулы год. Такой інфармацыяй падзяліўся старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта. Уладзімір Арлоўскі адзначыў: змяніліся падыходы па спыненні правапарушэнняў у мытнай сферы. У першую чаргу звязана гэта з падзеямі вакол нашай краіны. Летась мытня працавала ва ўмовах санкцый і пераразмеркавання транспартных патокаў.
Уладзімір Арлоўскі растлумачыў, што перагрузка і перачэпка тавараў запатрабавалі ад мытнікаў падвойнага афармлення: першы раз фура афармляецца на мяжы, другі - у лагістычным цэнтры. Нягледзячы на гэта, спецыялісты справіліся і не дапусцілі прастояў грузавікоў на мяжы.













