Беларускія сыравары маюць намер зарабіць мільярд долараў на экспарце сыру ўжо ў 2020 годзе

8 октября 2019

Беларускія сыравары маюць намер зарабіць мільярд долараў на экспарце сыру ўжо ў наступным годзе. За апошнія гады сыр стаў залатым драйверам экспарту ўсёй аграрнай прадукцыі Беларусі.

Пастаўкі ідуць больш  чым у 20 краін свету. За паўгоддзе асвоены нават нечаканыя для нас рынкі. 54 прадпрыемствы краіны маюць свае сырныя калекцыі. І кожны брэнд  са сваім характарам і  смакам. Пра людзей і тэхналогіі, якія дораць нам гэтую асалоду,  спецыяльны рэпартаж сёння ў вячэрнім эфіры "Беларусь 1".