Беларускія студэнты вярнуліся з Кітая

14 сентября 2016

Тэатральны паказ на вадзе, будысцкі храм і пекінская качка. Беларускія студэнты вярнуліся з Кітая з новымі ведамі і ўражаннямі. У пачатку ліпені сотня найлепшых, якую выбрала Міністэрства адукацыі, адправілася ў Паднябесную. За два тыдні ў КНР нашы студэнты паспелі прадставіць і Беларусь. У Доме дружбы ў Мінску напярэдадні ўспомнілі самыя яркія моманты падарожжа.

Вадзім Богуш, першы намеснік міністра адукацыі Беларусі: "Нашы студэнты, па-першае, былі вельмі цяпло прынятыя кітайскім бокам. У іх у рамках візіту была сустрэча з намеснікам міністра адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Яны наведвалі некалькі ўстаноў вышэйшай адукацыі і прывезлі і шмат добрых станоўчых эмоцый, і вядома, вопыт".

На сустрэчы таксама абвясцілі аб старце конкурсу фатаграфій і эсэ аб Кітаі. Свае працы студэнты могуць падаць да 1 лістапада. Пераможца чакае падарунак - бясплатнае навучанне ў Кітаі.