Беларускія спартсмены працягваюць падпісваць адкрыты зварот

3 декабря 2020
Дзяржава аказвае значную падтрымку беларускаму спорту, а самі спартсмены працягваюць адстойваць сваё права выступаць пад нацыянальным флагам. Колькасць тых, хто падпісаўся пад адкрытым зваротам да міжнароднай грамадскасці, працягвае павялічвацца з геаметрычнай прагрэсіяй. Свае подпісы пакідаюць як прадстаўнікі індывідуальных відаў спорту, так і цэлыя каманды. Тыя, хто далучыўся да звароту, лічаць: спробы аказваць націск на спартсменаў у выпадку адмовы выказваць навязанае меркаванне недарэчныя. Атлеты павінны спакойна рыхтавацца да маючых адбыцца міжнародных стартаў. 
Пакінуць свой голас зараз можна і анлайн. Запрацаваў  сайт www.athletes.by, дзе ў тым ліку можна ўбачыць і ўсіх спартсменаў, якія падтрымалі зварот.