Беларускія спартсмены працягваюць адстойваць сваё права выступаць пад нацыянальным флагам

8 декабря 2020
Сваім меркаваннем падзяліўся адзін з самых выбітных гандбалістаў у гісторыі Беларусі Сяргей Рутэнка: "Спартсмен перш за ўсё павінен думаць пра вынік, а не адцягваць увагу на староннія рэчы".

Шасціразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў завяршыў кар'еру і зараз  перажывае за калег, якім па сутнасці  перашкаджаюць якасна весці сваю падрыхтоўку да важных стартаў, а гэта недапушчальна, асабліва перад Алімпійскімі гульнямі. Сяргей Рутэнка разлічвае,  што адкрыты зварот дзеячаў беларускага спорту дапаможа выправіць сітуацыю і Беларусь з гонарам прадставіць сваіх атлетаў усяму свету на Гульнях у Токіа.

На сёння амаль тры з паловай тысячы спартсменаў, трэнераў і работнікаў спартыўнай галіны ўжо паставілі подпіс пад адкрытым зваротам. Зрабіць гэта можна ў рэспубліканскіх цэнтрах алімпійскай падрыхтоўкі, Нацыянальным алімпійскім камітэце і на сайце Athletes.by.