Беларускія спартсмены хочуць спакойна рыхтавацца да важных стартаў

9 декабря 2020

Спартыўная інфраструктура - аснова перамог і яркіх выступленняў нашых атлетаў на самых галоўных сусветных спаборніцтвах. Яна працягвае развівацца ў Беларусі для ўсіх відаў спорту. Самыя маштабныя спартыўныя аб’екты сталі вядомыя ўсяму свету дзякуючы чэмпіянату свету па хакеі - 2014 і II Еўрапейскім гульням - 2019. А сусветныя форумы і чэмпіянаты Еўропы за ўсю гісторыю і зусім складана пералічыць.

У краіне функцыянуюць больш за 23 тысяч фізкультурна-спартыўных аб'ектаў, у галіне задзейнічаны больш чым 38 тысяч спецыялістаў

Перад Алімпійскімі гульнямі, калі беларускія спартсмены працуюць не толькі на сваё імя, але і на развіццё сусветнага спартыўнага руху, пазіцыя і часовыя абмежаванні Міжнароднага алімпійскага камітэта ў дачыненні да НАК Беларусі выклікаюць шмат пытанняў.

Беларускія спартсмены на Алімпійскіх гульнях славіліся не толькі самаадданай барацьбой, але і сумленным стаўленнем да любога апанента. А спаборніцтвы ў нашай краіне на спартыўных збудаваннях заўсёды праходзілі і будуць праходзіць на самым высокім узроўні.