Беларусы будуць будаваць школу і дамы ў Пскоўскай вобласці Расіі ў наступным годзе. Аб гэтым гаварылі сёння на пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве ў анлайн-рэжыме. Сёлета тавараабарот паміж Беларуссю і гэтым рэгіёнам вырас больш чым на 40 % і перасягнуў за 120 мільёнаў долараў. У планах - дадаць у лічбах. Абмяркоўваюцца пастаўкі беларускай тэхнікі (трактароў, дарожна-будаўнічых машын і аўтобусаў на газаматорным паліве) і супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе ў частцы тэхналогій вырошчвання сельгаскультур. Але асаблівая ўвага - інфраструктурным праектам.
У наступным годзе партнёры плануюць падпісаць і шэраг рэгіянальных пагадненняў аб супрацоўніцтве Пскоўскай вобласці Расіі і беларускіх абласцей. А таксама абмяркоўваецца магчымасць адкрыцця прамога рэйса, што спрыяльна паўплывае на развіццё бізнес-кантактаў.













