Беларускія ратавальнікі знялі нарвежскую яхту з мелі на Дняпры

6 сентября 2017

Сёння дзякуючы дапамозе беларускіх ратавальнікаў нарвежская яхта прадоўжыла шлях па рацэ Днепр. Нагадаем, судна з іншаземцамі села на мель напярэдадні ў Дубровенскім раёне паблізу вёскі Бурая.

6-тонная лодка засела за некалькі метраў ад берагу. Падарожнікі - трое нарвежскіх журналістаў. Яны распавялі, што рухаліся па Дняпры з боку Смаленска і, абыходзячы Чорнае мора, мелі намер дасягнуць меж Турцыі. Сысці з мелі гасцям Беларусі дапамаглі вадалазы і спецыяльная тэхніка.

Пасля выратавальнай аперацыі некалькі кіламетраў па Дняпры нарвежцы прайшлі ў суправаджэнні прадстаўнікоў Асвода, каб пазбегнуць складаных участкаў. Прадоўжыцца творчая экспедыцыя гасцявой здымачнай групы больш за месяц.