Беларускія ратавальнікі сёння працягнуць практычную адпрацоўку рэагавання на радыяцыйныя аварыі

19 октября 2017

Асноўнай пляцоўкай вучэння стане Беларуская атамная электрастанцыя.

Учора, у першы дзень вучэнняў, на палігоне аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі МНС ратавальнікі адрабілі ліквідацыю надзвычайнага здарэння, выманне людзей з-пад абломкаў, тушэнне пажараў і дзеянні пры сутыкненні чыгуначных саставаў. Паводле сцэнарыя, падзеі разгарнуліся ва ўмовах павышанага радыяцыйнага фону. Сёння асноўная ўвага - ёднай прафілактыцы, часоваму адсяленню людзей, дастаўцы прадуктаў харчавання і інфармаванню насельніцтва. У далейшым падчас вучэнняў будзе дэталёва вывучаны шырокі пералік пытанняў, у тым ліку ўзаемадзеянне з сумежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.