Беларускія ратавальнікі сёння адзначаюць прафесійнае свята

19 января 2014

З рызыкай для ўласнага жыцця яны ліквідуюць надзвычайныя сітуацыі. Беларускія ратавальнікі сёння адзначаюць прафесійнае свята. Свае віншаванні перадаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Сёння ў структуры МНС функцыянуюць 17 спецыяльных службаў, каля тысячы баявых падраздзяленняў. На ўзбраенні знаходзіцца больш за 6 000 адзінак тэхнікі.