Беларускія ратавальнікі самыя хуткія і моцныя. Каманда МНС вярнулася са спаборніцтваў у Бельгіі

15 мая 2019
Беларускія ратавальнікі  прызнаныя  самымі хуткімі і  моцнымі. Каманда МНС вярнулася з міжнародных спаборніцтваў у Бельгіі. У конкурсе  бралі  ўдзел выратавальныя службы Францыі, Іспаніі, Германіі, Нарвегіі і іншых краін. Сярод 200 удзельнікаў  беларусы ўзялі  прызавыя  месцы ва ўсіх намінацыях. На п'едэстал за першае месца падняўся  Сяргей Вечар. Пра перамогу на мяжы  фізічных магчымасцей - у наступным матэрыяле.

У МНС Сяргей Вечар  15 гадоў. Працягвае сямейную дынастыю - пажарным працаваў бацька. А вось выратавальным спортам захапіўся нядаўна. Прызнаецца, падрыхтоўка да такіх спаборніцтваў  патрабуе намнога больш вынослівасці, чым звычайная трэніроўка ў часці.

Сяргей - капітан беларускай каманды па пажарна-выратавальным спорце. Нядаўна вогненныя байцы вярнуліся з міжнародных спаборніцтваў, якія праходзілі ў Бельгіі. Там нашым ратавальнікам удалося сабраць поўную калекцыю медалёў - з першага па чацвёртае месца ў асабістых і камандных заліках.

Дыстанцыя займае ўсяго некалькі хвілін. За гэты кароткі час ратавальнікі павінны паказаць увесь свой прафесіяналізм. Працаваць прыходзіцца на мяжы фізічных магчымасцей.

Гэты элемент стартавы. З яго пачынаецца дыстанцыя. Задача – як мага хутчэй занесці вось гэтую рукаўную скатку на апошні паверх. Даецца на гэта усяго 20 секунд. 

У камандзе Сяргея Вечара  і адзіная дзяўчына  Наталля. Летась яна ўпершыню спаборнічала ў Польшчы, зараз рыхтуецца да новых эстафет. Кожная з іх - сапраўднае выпрабаванне на трываласць, бо ў выратавальным спорце няма асобнай намінацыі для жанчын, нагрузка для ўсіх аднолькавая. А між тым толькі баявая экіпіроўка важыць не менш за 30 кілаграмаў.

Сёлета ратавальнікі Мінска сталі лепшымі ў Еўропе сярод 200 удзельнікаў. Зараз каманда рыхтуецца да рэспубліканскіх спаборніцтваў па ліквідацыі надзвычайных сітуацый у вышынных будынках. Гэта будзе выдатны экзамен да наступнага міжнароднага турніру. Праходзяць яны не менш як тры разы на год.