Беларускія ратавальнікі адзначылі Дзень пажарнай службы

27 июля 2013

160 гадоў на баявым пасту. Сёння беларускія ратавальнікі адзначылі Дзень пажарнай службы. Асноўныя гулянні прайшлі ў цэнтры Мінска. Пачаліся ўрачыстасці на плошчы Перамогі, міністр па надзвычайных сітуацыях з кіраўніцтвам МНС усклаў кветкі да Вечнага агню. Пасля на галоўным праспекце сталіцы прайшоў парад прафесійнай тэхнікі, а ў парку Горкага кожны мог паспрабаваць сябе ў ролі ратавальніка. Павіншаваць сваіх баявых таварышаў з іх святам прыехалі госці з 15 краін. А арганізатары ў сваю чаргу пастараліся зрабіць усё, каб абыякавых сярод тых, хто прыйшоў адсвяткаваць Дзень пажарнай службы, не засталося.


За шматвяковую гісторыю пажарнае ведамства зведала значныя змяненні, аднак не змяніла свайму галоўнаму прызначэнню - заўсёды ісці на сігнал SOS. Сёння структура здольная выконваць увесь спектр аварыйна-выратавальных работ - ад ліквідацыі пажараў да ліквідацыі аварый на нафта- і газаправодах.