Беларускія ратавальнікі пачынаюць першае камандна-штабное вучэнне радыяцыйнай бяспекі

18 октября 2017

Ведамства праверыць гатоўнасць сістэмы аператыўнага рэагавання, у тым ліку, і за межамі прамысловай пляцоўкі Беларускай АЭС. Сцэнарый падзеі закладзены самы складаны. У вучэннях будуць задзейнічаны і прадстаўнікі МНС Расіі. Гэта 15 чалавек плюс шэсць адзінак тэхнікі. У якасці назіральнікаў запрошаны прадстаўнікі краін АДКБ і суседніх дзяржаў, а таксама дыпламаты акрэдытаваных у Беларусі пасольстваў.