Беларускія ратавальнікі рыхтуюцца да чэмпіянату свету па пажарна-выратавальным спорце

13 июня 2021

Беларускія ратавальнікі паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі па пажарна-выратавальным спорце. У Мінску завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы вогнеборцаў. Наша каманда заняла першае месца ў агульнакамандным міжнародным заліку, пакінуўшы ззаду ратавальнікаў з Расіі. Прычым першымі аказаліся як мужчынская, так і жаночая каманды. У рэспубліканскім заліку лепшымі ў краіне сталі ратавальнікі Мінскай вобласці.

Лепшыя ратавальнікі Беларусі па выніку гэтых спаборніцтваў прадставяць нашу краіну на чэмпіянаце свету па пажарна-выратавальным спорце. Сёлета першынство пройдзе ў Казахстане.