Беларускія сіноптыкі прагназуюць заўтра сапраўдную зіму

9 декабря 2017

Моцны мокры снег. Беларускія сіноптыкі прагназуюць заўтра сапраўдную зіму. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Уначы будзе ісці мокры снег. Праўда, як доўга ён праляжыць - невядома. Тэмпература паветра будзе ад мінус 3 да плюс 3.