Беларускія сіноптыкі апублікавалі прагноз на пачатак зімы

27 ноября 2017

Тэмпература вышэй за кліматычную норму і мокры снег. Беларускія сіноптыкі апублікавалі прагноз на пачатак зімы. Заўтра па ўсходзе краіны ападкі, туман і галалёдзіца. У сераду мокры снег па ўсёй краіне. Начная тэмпература ад мінус 4 да плюс 1. Днём каля 0. А ў чацвер па поўдні пацяплее да 6 градусаў.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, у выхадныя захаваецца мокры снег з дажджом і парывістым ветрам.