Беларускія сіноптыкі абвясцілі сёння аранжавы ўзровень небяспекі

30 марта 2015

Атмасферныя франты з Заходняй Еўропы прынясуць амаль ва ўсе раёны дажджы, на ўсходзе магчымы і мокры снег. Днём узмацніцца вецер - яго парывы дасягнуць 20 метраў за секунду. Паветра прагрэецца максімум да плюс 10. Толькі ў паўднёва-заходнім рэгіёне да 12 цяпла. Такое сырое і халаднаватае надвор'е захаваецца і ў наступныя дні.