Беларускія сіноптыкі аб'явілі на сёння аранжавы ўзровень небяспекі

12 июля 2016

Плюс 30-34, навальніца, град і шквалісты вецер. Беларускія сіноптыкі аб'явілі і на сёння аранжавы ўзровень небяспекі. За мінулыя суткі непагадзь па краіне абясточыла 301 населены пункт. Больш за ўсё пацярпелі Мінская, Гродзенская і Віцебская вобласці. Як паведамілі Агенцтву тэленавін у Белэнерга, аднаўленчыя работы вяліся ўсю ноч. На гэты момант без святла застаюцца 36 населеных пунктаў з колькасцю менш як 50 чалавек. З іх 31 - у сталічным рэгіёне.

Рамонтныя работы не спыняюцца і ў Шаркаўшчынскім раёне. Напярэдадні там вецер пашкодзіў дахі некалькіх фермаў і 20 жылых дамоў. Створаны штаб па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі, у пацярпелыя вёскі кінутыя ўсе сілы.