Беларускія сіноптыкі аб'явілі на сёння аранжавы ўзровень небяспекі

28 января 2016

Чакаецца ўзмацненне ветру да 20 м/с. У апошнія дні студзеня ў нашай краіне захаваецца адліга. Будзе сыра і хмурна. У шматлікіх раёнах ападкі, у асноўным дождж. Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галаледзіца. У пятніцу і суботу захаваецца сырое надвор'е.

Як прагназуюць сіноптыкі, надвор'е, характэрнае для ранняй вясны, прыйшло надоўга. У першы тыдзень лютага таксама чакаецца тэмпература са знакам плюс. Магчымыя туманы, ападкі і галалёдныя з'явы.