Беларускія школьнікі зноў заваявалі ганаровыя ўзнагароды на галоўных інтэлектуальных спаборніцтвах свету. Маладыя географы прывезлі з Кітая дзве бронзы, прычым прадстаўляць сваю краіну ў Паднябеснай прыйшлося на англійскай мове. А юныя праграмісты ў Казані заваявалі адразу 4 медалі. Умовы самых складаных задач даведалася Юлія Грызунт.
Міхаіл Наталевіч удзельнічае ў алімпіядах па матэматыцы і інфарматыцы з 5-га класа. На яго рахунку ўжо не адна ўзнагарода, але гэтую юны праграміст заслужана называе асаблівай. Бо гэты медаль - напамінак аб тым як, яшчэ, быўшы вучнем ліцэя, Міхаіл абышоў практычна 300 найлепшых маладых айцішнікаў свету.
І, вядома, у гэты момант побач са сваімі вучнямі былі іх настаўнікі. Але спачатку - па 5 гадзін за камп'ютарам кожны дзень. І гэта афіцыйная лічба. На практыцы атрымлівалася, што праграмаваннем "алімпіяднікі" займаліся ўвесь вольны ад школы час.
Аляксей Толсцікаў, старшы выкладчык кафедры вылічальнай матэматыкі БДУ:
"Мы вельмі перажываем за нашых дзяцей у кожнай паездцы. Я суправаджаў удзельнікаў РБ ужо на 4-ай Міжнароднай алімпіядзе. Да гэтага сам удзельнічаў у студэнцкіх, у тым ліку, на міжнародным узроўні. І гэта зусім розныя адчуванні. Гэта амаль спорт".
Навучыць камп'ютар вырашаць красворд і нават пабудаваць чыгунку з дапамогай клавіятуры і мышкі - на шляху да перамогі ў кожнага ўдзельніка было 6 задач і 48 гадзін.
У выніку ўсе беларусы атрымалі медалі. На рахунку нашай каманды - два сярэбраныя і два залатыя. Дарэчы, такі вынік нашы праграмісты прывозяць ужо другі год запар.
На Алімпіядзе ў Казані можна было сустрэць прадстаўнікоў 82 краін - з кожнай 4 юныя праграмісты, якія ўжо сталі самымі лепшымі ў сябе на Радзіме. Наступнае спаборніцтва адбудзецца праз год у Тэгеране. А падрыхтоўка да яго пачнецца ўжо ў верасні.
А больш дакладна, да першага алімпіяднага этапа. У кастрычніку - спаборніцтва на гарадскім узроўні, далей - вобласць, і толькі потым апошні этап конкурсу. Ён дазволіць выбраць самых лепшых праграмістаў краіны, якія прадставяць Беларусь на міжнароднай арэне.













