Беларускія шахцёры сёння адзначаюць сваё прафесійнае свята

25 августа 2013
Асноўныя ўрачыстасці разгарнуліся ў Салігорску - горадзе гарнякоў. Бо менавіта тут у 61-м годзе на калійным камбінаце быў здабыты першы вагон сырой солі. Зараз Беларуськалій - адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў калійных угнаенняў на сусветны рынак. Яго доля складае каля 15%. Дарэчы, у жыхароў Салігорска сёння двайное свята. Аднаму з самых маладых гарадоў Беларусі - 55 гадоў.