Беларускія сенатары працягваюць асабістыя прыёмы грамадзян

14 января 2020
Сёння на пытанні адкажа старшыня пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец, 15 студзеня - старшыня пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец. Старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч сустрэнецца з грамадзянамі 21 студзеня, 22 студзеня - старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў. Дададзім, асабісты прыём праводзіцца па папярэднім запісе. Час і тэлефоны зараз на вашым экране.