Беларускія сенатары адобрылі змяненні ў законы па пытаннях дзейнасці ўнутраных войскаў МУС

5 мая 2022
Гарантаваць бяспеку сваіх вайскоўцаў, асоб цывільнага персаналу, а таксама блізкіх тых, хто служыць. На сесіі Савета Рэспублікі сенатары адобрылі змяненні ў законы па пытаннях дзейнасці ўнутраных войскаў МУС. Законапраект карэктуе два законы: "Аб унутраных войсках" і "Аб барацьбе з тэрарызмам". Так, пашыраюцца задачы за кошт удзелу ўнутраных войскаў у ахове грамадскага парадку, забеспячэнні прававога рэжыму ў зоне правядзення контртэрарыстычнай аперацыі, бяспекі асоб і аб'ектаў, якія ахоўваюцца, а таксама ў мерапрыемствах па ўзмацненні аховы дзяржмяжы. 

Акрамя таго, МУС надзяляецца паўнамоцтвамі па вызначэнні парадку адбору грамадзян, якія прызываюцца ва ўнутраныя войскі, і вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы ўнутраных войскаў для праходжанна службы ў органах унутраных спраў. Надзяляюцца ўнутраныя войскі паўнамоцтвамі на прымяненне баявой і спецыяльнай тэхнікі для спынення масавых беспарадкаў і групавых парушэнняў грамадскага парадку.