Беларускія сенатары на восеньскай сесіі плануюць разгледзець больш чым 30 законапраектаў

2 октября 2017

Беларускія сенатары на восеньскай сесіі плануюць разгледзець больш чым 30 законапраектаў. Адзін з асноўных - бюджэт-2018. Таксама Савет Рэспублікі абмяркуе дапаўненні ў некаторыя законы па пытаннях падаткаабкладання і бухуліку, патэнтаў на вынаходкі, а таксама папраўкі ў дакументы аб барацьбе з тэрарызмам і змяненні ў закон аб фізічнай культуры.