Беларускія санаторыі прапаноўваюць праграмы посткавіднай рэабілітацыі

20 июля 2021
Паправіць здароўе пасля перанесенай інфекцыі COVID можна ў беларускіх санаторыях. Праграмы рэабілітацыі прапаноўваюць  чатыры спецыялізаваныя здраўніцы па лініі Мінпрацы і сацабароны.  Адна з іх - у Барысаве. У санаторыі  "Бярэзіна" больш як сто паслуг для аднаўлення здароўя адпачывальнікаў: баракамера, электралячэнне, басейн, масажы, віхравыя ванны, узмоцненае пяціразовое харчаванне. З пачатку года посткавідную праграму тут прайшлі ўжо больш за паўтысячы чалавек. Курс аздараўлення разлічаны на 18 дзён. 

У санаторыях Мінпрацы і сацабароны аздараўленне пасля COVID-19 прайшлі ўжо больш за 2 тысячы чалавек.