Беларускія робаты ляцяць на алімпіяду ў Коста-Рыку

25 сентября 2017

Лепшыя праекты для сусветнага форуму адбіралі ў бізнес-інкубатары Парка высокіх тэхналогій. Тут прадэманстравалі гуманоіда, які адрознівае навакольныя прадметы, бо хутка машыны змогуць успрымаць рэчаіснасць, як людзі. Яны будуць вырашаць праблемы ачысткі вады або зараду акумулятара. Змогуць засеяць поле або даставіць груз у патрэбны пункт без дапамогі чалавека.

Уладзіслаў Бараеў, удзельнік праекта Crabsman: "Робат павінен узяць дэталь. Клюшняй ён заціскае. Спачатку камерай вызначае саму дэталь і ставіць у трэк. Задача - сабраць самі лініі. Класічны тэтрыс. Асноўная задача робата - атрымаць як мага больш звестак і на падставе іх што-небудзь зрабіць. Асноўная крыніца інфармацыі - гэта камера. А вось апрацоўваць інфармацыю для камеры - гэта, сапраўды, вельмі складаная задача, якую вырашаюць трыццаць гадоў".

Аляксей Глаз, удзельнік праекта Airborne Wind Turbines: "Гэта лятаючая турбіна-генератар. Яна абсталяваная, каб арыентавацца ў прасторы і вымяраць сілу патоку ветру. Два блокі звязаныя паміж сабою смс. Адзін гаворыць другому, што выконваць".

На турнір у Цэнтральную Амерыку адправяцца некалькі каманд з Беларусі. Яны перамаглі ў розных катэгорыях. Сусветная алімпіяда робатаў пройдзе трынаццаты раз, мерапрыемства ахоплівае 60 краін.