Беларускія рэгіёны пераходзяць на лічбу

6 февраля 2013
Але ўжо зараз больш якаснае відэа і гук можна прымаць практычна на 96 працэнтах тэрыторыі краіны. 
І далей экспансія лічбы ахопіць усю краіну. Зразумела, адключаць архаіку - аналагавы сігнал - будуць паступова. Зараз лічбавая дыяграма выглядае так: пакрыта 95,6% краіны, да 2015-га года такія прабелы знікнуць зусім.
У краіне лічбавы сігнал ужо перадаюць 65 радыётэлевізійных станцый. Да канца 2013 увядуць яшчэ 11. Затым па 14 у наступныя два гады.
Дынаміка і ў айчыннага вытворцы тэлеапаратуры. За мінулы год холдынгам выпушчана 600 тысяч тэлевізараў з убудаванай прыстаўкай.
Разабрацца з нязвыклым DVB-T і ў чым ён саступае DVB-T2 дапамогуць на сайце галоўнага захавальніка тэлечастот краіны.
А калі прасцей - альбо новы тэлевізар, альбо прыстаўка да старога. І абавязкова дэцыметровая антэна.
Лічбавая манапалізацыя эфіру зусім не дзеля пераймання іншых краін - дзеля камфорту беларусаў і эканоміі бюджэту. Нават там, дзе малюнак і гук былі на нездавальняюча, лічба выправіць мінімум на добра. І ўсюды дадасць магчымасці.
Лічбавыя станцыі менш спажываюць электраэнергіі. А дэфіцытныя частоты выкарыстоўваюць больш эфектыўна. Вынік - у дзяржавы выдаткаў менш, у гледачоў каналаў больш.