Беларускія вытворцы адзення актыўна ствараюць брэнды, якія добра пазнаюць

9 июня 2016

Не толькі якасна пашыць, але і прадаць. Беларускія вытворцы адзення актыўна ствараюць брэнды, якія добра пазнаюць і заваеўваюць прыхільнасць пакупнікоў не толькі дома, але і за межамі краіны.

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня лёгкай прамысловасці – Антаніна Станкевіч пабывала на беларускіх фабрыках і пераканалася: беларускае можа быць якасным і модным. Хударлявы і невысокі – пра такіх людзей звычайна кажуць «з нестандартнымі параметрамі». Андрэй Жук, дырэктар швейнай фабрыкі, хоць і мае юрыдычную адукацыю, ледзь не з самага дзяцінства ведаў: свае жыццё так ці інакш звяжа з модай. Яшчэ школьнікам навучыўся вязаць і перашываць адзенне пад сябе. Зараз займаецца тым жа самым, толькі ў прамысловых маштабах – кіруе цэлай фабрыкай, якая спецыялізуецца пераважна на мужчынскім адзенні.

А вось за дызайн адказвае жанчына. Вольга Шчуко ў кожнай калекцыі імкнецца прыслухацца да розных меркаванняў. Для кансерватараў – класічныя аднатонныя мадэлі, для аматараў яркіх вобразаў – незвычайныя малюнкі, прынты ці фактуры. З кожным сезонам прыходзіцца праяўляць фантазію.

Для работы выкарыстоўваюць толькі якасную тканіну і працуюць на сучасным абсталяванні. Вялікая увага – якасці пашыву.

Зараз на прадпрыемстве вырабляюць не толькі мужчынскія кашулі. Жаночыя блузкі, гальштукі – асартымент з кожным днём пашыраецца. Пад уласным брэндам запусцілі нават пашыў касцюмаў, паліто і штаноў.

Беларускія брэнды пакрысе заваёўваюць прыхільнасць пакупнікоў не толькі дома, але і за мяжой. Зараз асноўныя гандлёвыя партнёры - Расія і Казахстан.