Беларускія праграмісты стварылі дадатак для рэтэйлераў

28 мая 2020
Новыя тэхналогіі ў гандлі. Беларускія праграмісты распрацавалі дадатак для рэтэйлераў. Ён дазволіць кантраляваць раскладку тавараў на стэлажах магазінаў і палегчыць жыццё мерчэндайзерам. Так, адправіўшы фота, таваразнаўца за некалькі секунд даведаецца, наколькі якасна выканана праца і выправіць яе, захаваўшы заробак. Статыстыка выкананых задач стане падставай для аплаты працы супрацоўніка, а маркетолагам дазволіць аператыўна прааналізаваць вынікі стратэгіі збыту і дзеянні канкурэнтаў.

Як растлумачылі распрацоўшчыкі, першыя магазіны ўжо аформілі падпіску на сэрвіс. Спецыялісты не выключаюць выпуску такога дадатку з інфармацыяй аб таварах для спажыўцоў, калі заўважаць попыт на такі IT-прадукт.