Беларускія праграмісты стварылі мабільны дадатак - рэпетытар па правілах дарожнага руху

20 марта 2018

Настаўнікі-відэаблогеры і ўрокі па 10 хвілін. Беларускія праграмісты стварылі мабільны дадатак - рэпетытар па правілах дарожнага руху. Этыкет за рулём тут будуць выкладаць праз віртуальныя коміксы, для больш простага запамінання правілы паклалі на вершы, а вучыць практыцы пачаткоўцаў будуць прафесійныя вадзіцелі праз відэаблогі.

Анлайн-дапаможнік маладога вадзіцеля пратэсціраваў і Ян Пашкевіч. Аўташкольнае бліц-апытанне адправіла амаль палову журналістаў на пераздачу. Пры гэтым усе тэставыя штрафнікі ўжо даўно за рулём аўто. Нагадаць забытыя правілы дарожнага этыкету прапанавалі беларускія стартаперы – адразу ў тэлефон удзельнікам прэс-канферэнцыі прапісалі віртуальнага памочніка.

Віртуальны падручнік больш нагадвае часопіс коміксаў: усе тэарэтычныя заняткі тлумачаць праз малюнкі і нават невялікія відэасерыялы, знятыя паводле зборніка правіл дарожнага руху.

Сам жа мабільны дадатак будзе даваць званок на ўрок – тут усталявана сістэма апавяшчэння. Толькі занятак доўжыцца не больш за 10 хвілін. Імідж беларускаму стартапу будзе ствараць Мікалай Навумаў. Прататып героя папулярнага серыяла - крэатыўны дырэктар праекта, а таму мяняць дызайн пачаў з сябе і спартыўную форму змяніў на паўсядзённы стыль.

Мабільны інспектар будзе правяраць і веды курсантаў: каб перайсці на наступны ўзровень навучання, неабходна здаць тэст. Дадатак можна запампаваць на мабільны тэлефон праз віртуальны маркет. Але атрымаць код для рэгістрацыі змогуць толькі навучэнцы аўташкол. Гэта стане кішэнным віртуальным падручнікам для курсантаў.

Ацаніць эфектыўнасць віртуальнага рэпетытара ў ДАІ плануюць напрыканцы года. Пакуль жа першая спроба здачы фінальнага экзамену на атрыманне вадзіцельскага пасведчання аказваецца правальнай у трох з чатырох курсантаў-выпускнікоў.