Беларускія палярнікі адкрылі сезон у Антарктыдзе

21 декабря 2017

Пра пачатак паспяховай аперацыі паведаміў начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў. Груз, уключаючы канструкцыі самой базы, даставілі на станцыю ў поўным аб'ёме, што датычыцца асабовага складу, ён здаровы. На Беларускай антарктычнай станцыі зараз маюцца неабходныя запасы паліва, прадуктаў харчавання і медыкаментаў. Нагадаем, урачысты старт экспедыцыі быў дадзены 8 лістапада. Сёлета на лядовы кантынент для працягу будаўніцтва станцыі і правядзення навуковых даследаванняў, такіх як стан азонасферы, ультрафіялетавай радыяцыі, клімату і іншых прыродных параметраў Антарктыкі, адправіліся 7 удзельнікаў.