Беларускія пагранічнікі сёння адзначаюць сваё прафесійнае свята

28 мая 2019

Урачыстыя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй краіне. Па традыцыі пагранічнікі і тыя, хто прылічае сябе да гэтага роду войскаў,  успамінаюць сваіх загінуўшых таварышаў, якія першымі прынялі ўдар нямецкіх войскаў падчас Вялікай Айчыннай.  Але,  нягледзячы на свята,   шматлікія вартавыя мяжы знаходзяцца ў гэты дзень на баявым пасту. На дзяжурныя суткі напярэдадні заступілі і байцы  Лідскага пагранатрада.  У іх вядзенні больш як 180  кіламетраў дзяржмяжы з Літвой:  7 застаў і 5 пунктаў пропуску.  З улікам таго, што хутка ў нашай краіне пройдуць ІІ Еўрапейскія гульні, пагранічнікі чакаюць павялічаны паток - для гасцей  форуму вылучаць спецыяльны калідор, а працэдуру афармлення абяцаюць спрасціць і паскорыць. 

Як адзначылі,  падчас буйных форумаў  узрастае і колькасць парушальнікаў. Толькі летась  пагранічнікамі Лідскага атрада   было затрымана больш за 500.