Беларускія пагранічнікі адзначаюць сёння прафесійнае свята

28 мая 2021

Камандаванне, асабовы склад і ветэранаў павіншаваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што абаронцы беларускіх межаў - сапраўдныя патрыёты краіны і годныя спадчыннікі славы гераічных продкаў. 

"Сёння ва ўмовах прамой пагрозы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі кожны з вас на высокім прафесійным узроўні робіць усё магчымае для абароны недатыкальнасці дзяржаўнай мяжы, захавання стабільнасці ў грамадстве і бяспекі грамадзян. Перакананы, што, захоўваючы памяць аб подзвігу дзядоў і прадзедаў, вернасць прысязе і прыхільнасць слаўным традыцыям пагранічнай службы, вы будзеце і надалей надзейна засцерагаць святыя межы Айчыны", - гаворыцца ў віншаванні.